Лукашэнка падпісаў указ па індывідуальных прадпрымальніках

У тым ліку і на ўвезеныя з краін Мытнага саюза. Адпаведны ўказ №222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі" падпісаў 16 траўня кіраўнік Беларусі, інфармуе БЕЛТА.



Да 1 сакавіка 2015 года для прадпрымальнікаў зрабілі пераходны перыяд. За гэты час яны могуць рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных у Беларусь да 1 ліпеня з тэрыторыі краін Мытнага саюза без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё.



Для гэтага ІП па стане на 1 ліпеня 2014 года складаюць вопіс рэштак такіх тавараў па кожным гандлёвым і складскім аб'екце. Да 30 ліпеня 2014 яны павінныя зарэгістраваць спіс у падатковым органе. Потым зарэгістраваныя вопісы захоўваюцца на гандлёвых аб'ектах да поўнай рэалізацыі рэштак тавараў.



Акрамя таго, указам прадугледжаны канкрэтны пералік тавараў, рэалізацыя якіх будзе ажыццяўляцца фізічнымі асобамі без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё. За рэалізацыю тавараў, не ўказаных у пераліку, для фізічных асоб прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.



За гэта прадпрымальнікам дазволяць наймаць да трох работнікаў незалежна ад роднасных сувязяў. Нагадаем, што раней ІП былі пазбаўленыя магчымасці наймаць кагосьці, акрамя сваякоў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі