Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб стымуляванні прадпрымальніцтва на вёсцы

Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб стымуляванні прадпрымальніцтва на вёсцы

Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт, якім уносяцца змены і дапаўненні ў дэкрэт "Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці" ад траўня 2012 года, інфармуе БЕЛТА. Адзначаецца, што дэкрэтам прадугледжана распаўсюджванне дзеючых падатковых ільгот на дзейнасць прадпрыемстваў — рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон, размешчаных на тэрыторыях сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў і сельскай мясцовасці; філіялаў, якiя выконваюць падатковыя абавязацельствы арганiзацый, што прымяняюць адзіны падатак для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі (у той дзейнасці, на якую не распаўсюджваецца адзіны падатак).

Таксама дакументам прадастаўлена магчымасць павелічэння статутнага фонду камерцыйнай арганізацыі не толькі за кошт укладу яе заснавальнікаў, але і за кошт тавару, набытага самой арганізацыяй. Для таго, каб стымуляваць уключэнне ў гаспадарчы абарот маёмасці, якая неэфектыўна выкарыстоўваецца, адмяняецца льгота па падатку на нерухомасць у дачыненні да гэтай маёмасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі