Лукашэнка паабяцаў Сікорскаму: канфлікт вакол СПБ вырашыць група экспертаў

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Кіеве з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім і абмеркаваў сітуацыю з Саюзам палякаў у Беларусі. Лукашэнка заявіў, што як кіраўнік Беларусі будзе вырашаць усе пытанні беларускіх палякаў. Ён запэўніў, што будзе рабіць усё, каб беларускім палякам было не горш, чым палякам у Польшчы.

Як паведаміла БЕЛТА, польскі бок заявіў пра сваю гатоўнасць да кампраміснага пошуку рашэння вакол Саюзу палякаў.

У сваю чаргу gazeta.pl, пераказваючы вынікі сустрэчы, перадае наступнае выказванне Сікорскага: "Прэзідэнт Беларусі запэўніў мяне, што будзе шукаць вырашэння і што можа з'явіцца група экспертаў, якая ў хуткім часе знойдзе вырашэнне, якое б задаволіла абодва бакі. Мы прымаем на гэтым этапе такую дэклярацыю за добрую манету і будзем чакаць вынікаў".

Сікорскі заклікаў польскія палітычныя сілы і журналістаў дазволіць экспертам выканаць гэтыя закулісную працу без падагравання грамадскай атмасферы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі