Лукашэнка: Ніхто не павінен размаўляць з намі з пазіцыі вайсковай сілы

Яна прайшла напярэдадні сумесных з Расіяй вайсковых вучэнняў "Захад-2013".



Аляксандр Лукашэнка заявіў, што беларускае войска павінна развівацца з улікам сусветнага ваенна-палітычнага становішча. Па яго словах, якія перадае interfax.by, ваенна-палітычнае становішча за апошнія дзесяцігоддзі сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сферы міжнародных адносін. "Іх сутнасць зводзіцца да таго, што ўладныя людзі працягваюць аказваць ціск на вонкавую і ўнутраную палітыку так званых "непажаданых дзяржаў". Пры гэтым задзейнічаюцца розныя механізмы, уключаючы ўжыванне сродкаў узброенай барацьбы", — адзначыў беларускі лідар.



Кіраўнік дзяржавы заявіў, што на Беларусь вайсковага ціску не было. Але з боку заходніх дзяржаваў і блока NАТО, у тым ліку ЗША, адбываюцца іншыя меры ўдзеяння.



"З'яўляючыся прыладай недапушчэння вайны, нашы Узброеныя сілы павінны быць гатовыя ў новых рэаліях да абароны суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны", — падкрэсліў Лукашэнка. Ён заклікаў развіваць войска ў адпаведнасці з рэаліям сённяшняга дня.



Фота — belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі