Лукашэнка “не бачыць нічога страшнага” ў правядзенні перамоваў Украіны з ЕС

Аб гэтым Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з кіраўнікамі СМІ краін СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не бачым ніякага страху ў тым, што Украіна вядзе дыялог з ЕС. Больш за тое, у нас няма падстаў забараніць ёй падпісваць нейкія дамовы… Зразумелая наша пазіцыя з ЕС, яны на дух нас не пераносяць. Але такія перамовы, нават больш глыбокія, вядзе Расія з ЕС - па адмене віз, аб зоне свабоднага гандлю. Хто ж на гэтым фоне можа забараніць такой гіганцкай краіне, як Украіна, весці гэты дыялог і падпісваць нейкія пагадненні?" мяркуе кіраўнік Беларусі.

Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, пытанне ў тым, каб гэтае пагадненне не закрывала шлях для ўступлення Украіны ў будучы Еўразійскі эканамічны саюз, цяпер Мытны саюз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі