Лукашэнка назваў дзяржзакупкі самай карумпаванай сферай

Лукашэнка назваў дзяржзакупкі самай карумпаванай сферай

Аляксандр Лукашэнка працягвае сваю даўнюю справу — змаганне з карупцыяй. Самай карумпаванай сферай — праз існаванне пасярэдніцкіх структураў — кіраўнік Беларусі назваў дзяржзакупкі:

"Не тэма сённяшняга дня, да гэтага мы вернемся — пасрэдніцкія структуры пры закупках сыравіны і пры рэалізацыі гатовай прадукцыі. Асабліва дзяржпрадпрыемствы. Гэтаму будзе нададзена асаблівая ўвага. Там уся карупцыя. Усіх, каго мы пасадзілі ў апошні час, амаль усе "заляцелі" менавіта на гэтых праблемах. Як толькі вы пачынаеце выкарыстоўваць пасярэднікаў, да вас адразу прыйдуць праваахоўнікі і кантралёры. Гэта я вам цвёрда абяцаю".

Адным з такіх "нахлебнікаў", на думку Лукашэнкі, можа стаць "Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя "Адзіная разліковая і інфармацыйная прастора", створаная Нацбанкам для размеркавання безнаяўных жыллёвых субсідый. 

"Ураду варта яшчэ раз вывучыць, як дзейнічае сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый, і ў выпадку неабходнасці прыняць дадатковыя меры па яе ўдасканаленні", — даручыў Лукашэнка. На яго думку, зараз у сістэме ўлічаныя не ўсе, хто мае патрэбу ў дзяржаўнай падтрымцы: "З рэгіёнаў, ад прадпрыемстваў ЖКГ і грамадзянаў паступаюць шматлікія скаргі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі