Лукашэнка: На дзяржслужбу трапляюць людзі з абмежаваным мысленнем (відэа)

Аляксандр Лукашэнка 30 снежня, прадстаўляючы новага кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца, крытыкаваў дзяржаўны апарат.

Лукашэнка: "На дзяржаўную службу часцяком трапляюць людзі з абмежаваным мысленнем, якія баяцца ці не хочуць праяўляць ініцыятыву, самастойна прымаць рашэнні і несці адказнасць за вынік. Забюракратызаваны, закасцянелы дзяржапарат тармозіць наша развіццё".

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў дэбюракратызаваць механізмы кіравання ва ўсіх сферах. Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся за аптымізацыю колькасці дзяржапарату і функцый дзяржаўных органаў. Паводле яго слоў, "неабходна пазбавіцца ад залішняй колькасці ў дзяржапараце, падняўшы зарплату для астатніх", інфармуе БЕЛТА.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі