Лукашэнка: Мы жывем на шырокую нагу, жыруем і думаем, што так будзе і далей

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада Беларусі весці разлікі з Расіяй у валюце — доларах ці еўра. З такой заявай ён выступіў на нарадзе па эканамічных пытаннях 18 снежня.

Кіраўнік Беларусі згадаў, што апошнім часам расійскі рубель абваліўся на 40%. Ён параіў шукаць выйсце ў іншым месцы. Напрыклад, у скарачэнні сабекошту. "Пакуль жывем на шырокую нагу, жыруем і думаем, што так будзе і далей. Не, трэба напружвацца", — перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што расійскія пакупнікі працуюць з Беларуссю паводле перадаплаты. "Упаў рубель да 70 за адзін долар — мы такую цану і закладваем", — адзначыў Лукашэнка.

Ён запатрабаваў ад урада, каб з Расіяй гандляваць не за расійскія рублі, а за долары, як наша краіна плаціць за электраэнэргію. "Мне дакладвае ўрад, што лёд крануўся. Пакупнікі нашай прадукцыі ў Расіі плацяць у доларах. Калі ў рублях — то ў адпаведнасці з курсам на сённяшні дзень, на сённяшні час", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі