Лукашэнка: "Мы заўсёды рады бачыць нашых грузінскіх братоў у Беларусі"

Лукашэнка: "Мы заўсёды рады бачыць нашых грузінскіх братоў у Беларусі"

У Мінску праходзяць перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі

"Мы заўсёды рады бачыць нашых грузінскіх братоў у Беларусі. У нас больш, чым агульная гісторыя. На тэрыторыі Беларусі за яе вызваленне змагаліся тысячы грузінскіх грамадзян. Шмат, на жаль, загінула нашых братоў-грузінаў, вызваляючы і абараняючы Беларусь. Гэта тая частка гісторыі, якая ніколі не забываецца і не можа быць забытая", — цытуе прэс-служба Лукашэнкі яго словы, сказаныя на перамовах у фармаце "сам-насам". 

Кіраўнік Беларусі падзякаваў Маргвелашвілі за тое, што Грузія падтрымлівае нашую краіну ў міжнародных арганізацыях.

Лукашэнка адзначыў, што ў 2016 годзе аб'ёмы гандлю паміж Беларуссю і Грузіяй выраслі на 63% — амаль да 100 млн долараў. Гэта найвышэйшы паказчык за апошнія пяць гадоў. "Мы калісьці дамовіліся, што $ 200 млн — гэта першая ступень, якую мы павінны дасягнуць у гандлі. Трэба аддаць належнае, што такіх тэмпаў росту у нас няма ні з адной краінай. Больш за тое, гэта вельмі сур'ёзны прырост нават на фоне Еўразійскага эканамічнага саюза, дзе ў нас, на жаль, падзенне. Вядома, аб'ёмы не супастаўныя, але сама тэндэнцыя абнадзейвае", — канстатаваў беларускі кіраўнік.

Ён таксама дадаў, што летась колькасць беларускіх турыстаў у Грузію павялічылася на траціну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі