Лукашэнка: "майданутыя" хочуць зладзіць майданчык у дзень прэзідэнцкіх выбараў

Лукашэнка: "майданутыя" хочуць зладзіць майданчык у дзень прэзідэнцкіх выбараў

Аляксандр Лукашэнка зноў выступіў з заявай пра выбары. Падчас сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам ён падкрэсліў, што майдана падчас выбараў у Беларусі не будзе.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што КДБ адыгрывае вядучую ролю ў абароне незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы. 

"Мы абсалютна ведаем мэты, якія пераследуюць тут асобныя ветрадуі. Гэтыя мэты нам ясныя: зладзіць нам майданчык напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў ці ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Так яны планавалі. Хачу на гэтай сустрэчы папярэдзіць вас і ўсіх, хто нас пачуе, усіх гэтых "майданутых" хачу папярэдзіць, што майдана ў Беларусі не будзе", — перадае БЕЛТА заяву Лукашэнкі.

Хутчэй за ўсё, гэтыя словы адрасуюцца блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго прыхільнікам. Ён ці не адзіны з ключавых асобаў сёлетніх выбараў заявіў пра немагчымасць выбараў з удзелам Лукашэнкі ды Лідзіі Ярмошынай на чале ЦВК. Таксама ён казаў, пра магчымасць вулічных пратэстаў. Кіраўнік Беларусі абразліва выказаўся на адрас Ціханоўскага падчас паездкі на МТЗ 29 траўня. Увечары таго ж дня Ціханоўскага пасля парвакацыі затрымалі ў Гродне.

Словам "майданутыя" Лукашэнка пужае беларусаў адносна рэдка. Яно з'явілася ў яго публічных выступах у сакавіку 2017 года, падчас "Маршаў недармаедаў". І вось ізноў — сёння, у падобнай сітуацыі, калі беларусы пачалі выстройвацца ў чэргі да пратэстных пікетаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі