Лукашэнка: Людзі павінны самі шукаць працу, а дзяржава ім мусіць дапамагчы

Лукашэнка: Людзі павінны самі шукаць працу, а дзяржава ім мусіць дапамагчы

Грамадзяне Беларусі павінны самі шукаць працу, а дзяржава мусіць дапамагчы ім. З такой заявай Аляксандр Лукашэнка выступіў падчас працоўнай паездкі ў Гродзенскую вобласць.

Кіраўнік Беларусі патлумачыў, як ён разумее працаўладкаванне беспрацоўных да 1 траўня. "Калі я казаў, што на 1 траўня трэба, каб усе працавалі, я меў на ўвазе, што вы павінны ім прапанаваць працу", — цытуе прэс-служба яго словы. Напрыклад, ён прапанаваў фармаваць брыгады для веснавых палявых работ у калгасах. 

Разам з тым Лукашэнка прапанаваў ствараць новыя працоўныя месцы на прадпрыемствах, а пры неабходнасці — навучаць людзей новым спецыяльнасцям. 

Таксама ён растлумачыў і патрабаванне не звальняць людзей без узгаднення з мясцовымі органамі ўлады. "Нельга выкідаць людзей дзеля павелічэння заработнай платы. Куды гэты чалавек пойдзе? Трэба ж вызначыцца". Гэта значыць, што пры скарачэнні работнікаў на прадпрыемстве кіраўнікі разам з органамі ўлады павінны вырашыць, куды іх працаўладкаваць.

Нагадаў Лукашэнка і пра сваё даручэнне давесці сярэдні заробак па краіне да 500 долараў у эквіваленце. "Калі Гродна не атрымае, што тады з Магілёва патрабаваць? Нам трэба людзям даць гэты заробак, каб ён па краіне была сярэдні. Гэта жалезабетонна трэба зрабіць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі