Лукашэнка лічыць, што ў беларускіх школах павінен быць дрэс-код

Лукашэнка лічыць, што ў беларускіх школах павінен быць дрэс-код

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў беларускіх школах павінен быць дрэс-код. Пра гэта кіраўнік дзяржавы выказаўся ў чацвер падчас рэспубліканскай педагагічнай нарады, якая прайшла ў Мінску. А пачаў ён з дысцыпліны.

“Дысцыпліны ў школе не хапае, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Трэба, Ігар Анатольевіч Шуневіч [міністр унутраных спраў], падумаць і ў сваёй частцы папрацаваць з некаторымі вучнямі. Дзесьці нам трэба і міліцыю падключыць, каб дырэктару школы, настаўніку, класнаму кіраўніку дапамагчы”.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у школах зашмат “вольніцы”. Некаторыя бацькі могуць сказаць, што ім ўсё роўна, што скажуць на рэспубліканскім педсавеце, у тым ліку і па адзенні вучняў. Разам з гэтым Аляксандр Лукашэнка выступае за тое, каб у людзей быў выбар, каб іх не заганяць у пэўныя рамкі. Але дрэс-код павінен акрэсліваць і прычоску вучня, і яго адзенне, якое “павінна быць недарагім”. Напрыклад, свайго малодшага сына кіраўнік дзяржавы апранае ў адзенне айчыннай вытворчасці: “Я таксама бацька. Я бачу: штаны, звычайныя чаравікі, шкарпэткі нашы, кашулька і камізэлька. Усё ў Беларусі пашыта”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі