Лукашэнка: калі гэты тыдзень пратрымаемся, значыць, мы перамаглі

Лукашэнка: калі гэты тыдзень пратрымаемся, значыць, мы перамаглі

У панядзелак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніякай катастрофы з каранавірусам у нашай краіне няма. Ён прымаў з дакладамі міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка, старшыню Савета Рэспублікі Наталлю Качанаву, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергяенку, дзяржсакратара Савета бяпекі Андрэя Раўкова. Лукашэнка заявіў, што за апошнія дні ў той жа Віцебскай вобласці ў 2,5 разы знізілася колькасць захворванняў пнеўманіяй.

"І гэта наша Віцебская вобласць,цытуе словы кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Тое ж самае па Мінску, добрая тэндэнцыя".

Але пры гэтым нельга супакойвацца, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Нам бы пратрымацца на гэтым узроўні, — працягваў беларускі кіраўнік. — Я гаварыў [раней], што гэты тыдзень да Вялікадня будзе паказальны для ўсёй краіны. Калі мы хаця б утрымаемся на цяперашнім узроўні гэты тыдзень, значыць, мы перамаглі". Лукашэнка настроіў прысутных Сергяенку, Караніка, Качанаву і Раўкова на тое, што "трэба гэты тыдзень напружыцца".

"У нас няма лавінападобнага нарастання хвароб. І гэта дзякуючы лекарам і людзям", — заявіў кіраўнік дзяржавы. Ён пахваліў беларусаў за тое, што яны з разуменнем і адказнасцю аднесліся да сітуацыі. "Нічога не забараняем, але сказалі, што жыццё ў вашых руках, — працягваў Аляксандр Лукашэнка. — ...Нічога не забараняем, ніякіх каранцінаў, нічога не ўводзілі. Цяпер людзей, якія без справы па вуліцы цягаюцца, няма".

На 13 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 2919 выпадкаў COVID-19, памерлі яшчэ тры чалавекі (агулам ахвяр ужо 29).

Лукашэнка: калі гэты тыдзень пратрымаемся, значыць, мы перамаглі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі