Лукашэнка і Турчынаў правялі тэрміновую тэлефонную гутарку

Паводле дадзеных БЕЛТА, размова адбылася ўвечары 24 красавіка. Выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны і спікер парламента праінфармаваў кіраўніка беларускай дзяржавы пра апошнія падзеі ва Украіне. Гаворка ішла найперш пра горад Славянск, на ўскраінах якога ў чацвер ішлі баі, загінулі ад 5 да 7 сепаратыстаў.



Аляксандр Турчынаў распавёў Аляксандру Лукашэнку пра тое, як праводзіцца антытэрарыстычная аперацыя, праінфармаваў, што менавіта ў Славянску знаходзіцца "асноўная база ўзброеных тэрарыстаў".
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі