Лукашэнка і Пуцін прымуць удзел у Форуме рэгіёнаў у Мінску

Лукашэнка і Пуцін прымуць удзел у Форуме рэгіёнаў у Мінску

Кіраўнікі Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка возьмуць удзел у трэцім Форуме рэгіёнаў дзвюх дзяржаў, які пройдзе ў Мінску 7-8 чэрвеня. Пра гэта старшыня расійскага Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка паведаміла ў эфіры праграмы “Карціна свету”, паказанай на тэлеканале “РТР-Беларусь” увечары 4 чэрвеня.

Спікер верхняй палаты расійскага парламента ўдакладніла, што на сустрэчы ў Мінску цэнтральнае месца зоймуць пытанні сацыяльнай палітыкі.

“Тое, што цяпер няпростая эканамічная сітуацыя, гэта не значыць, што мы павінны менш увагі надаваць таму, як адчуваюць сябе сёння нашы грамадзяне. Паколькі мы будуем адзіную саюзную дзяржаву, мы павінны старацца стварыць і адзіныя роўныя сацыяльныя ўмовы. Каб быў роўны доступ да адукацыі, аховы здароўя, забяспечыць разумную міграцыю працоўнай сілы”, — адзначыла Мацвіенка.

Кажучы пра эканамічнае становішча дзвюх краін, спікер Савета Федэрацыі адзначыла падзенне тавараабароту. Прычыну гэтай з’явы яна бачыць у аб’ектыўных і суб’ектыўных фактарах, сярод якіх дэвальвацыя абедзвюх валют і “вельмі няпростая сусветная эканамічная кан’юнктура”. Па звестках Мацвіенка, тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй знізіўся на 15%, але яна не лічыць гэта балючай з’явай, перадае БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі