Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі ранейшыя дамоўленасці наконт нафты і газу

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі ранейшыя дамоўленасці наконт нафты і газу

Увечары 11 красавіка паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Уладзімірам Пуціным адбылая тэлефонная размова. Як паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка, яны абмяркоўвалі выкананне ўрадамі і ведамствамі дзвюх краін пагадненняў, дасягнутых у Санкт-Пецярбургу.

На сустрэчы 3 красавіка Лукашэнка і Пуцін дамовіліся ўрэгуляваць пытанні ў нафтагазавай сферы за 10 дзён. Адпаведна, гэты тэрмін заканчваецца 13 красавіка. Беларусь прызнала запазычанасць перад "Газпрамам" і паабяцала заплаціць. У адказ Расія паабяцала вярнуцца да паставак нафты ў аб'ёме 24 млн тон у год. Таксама Расія паабяцала рэфінансаваць запазычанасць Беларусі ў памеры 750-800 млн долараў. 

Акрамя ўсяго, Расія разглядае магчымасць выдаць Беларусі міждзяржаўны крэдыт у памеры 1 мільярд долараў на падтрымку бюджэту і плацежнага балансу. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі