Лукашэнка хоча праехацца па Беларусі на беспілотным аўтамабілі

Лукашэнка хоча праехацца па Беларусі на беспілотным аўтамабілі

У Беларусі будуць стварацца ўмовы для выкарыстання беспілотных аўтамабіляў. Гэтую ідэю падтрымаў Аляксандр Лукашэнка, распавёў інвестар у сферы IT Віктар Пракапеня, кампанію якога сёння наведаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы выказалі ідэю беспілотных аўтамабіляў: трэба стварыць рэгуляванне ў Беларусі, каб дазволіць рух па дарогах такіх аўтамабіляў. І Аляксандр Лукашэнка не проста падтрымаў гэтую ідэю, а пагадзіўся сам праехаць на такім аўтамабілі, калі гэта будзе магчыма", — перадае БЕЛТА словы Пракапені.

Бізнэсовец мяркуе, што Беларусь можа стаць адной з першых краін, якая падтрымае развіццё сферы беспілотных аўтамабіляў. На яго думку, такія машыны бліжэйшым часам з'явяцца на дарогах краіны.

У Большасці краінаў свету рух беспілотных аўто сёння не рэгулюецца заканадаўчымі актамі. Пракапеня спадзяецца, што ў Беларусі будуць уведзеныя такія змены ў заканадаўства, каб сусветныя кампаніі прыйшлі да нас і фактычна запусцілі "беспілотнікі" па нашых дарогах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі