Лукашэнка гаварыў сёння пра тое, як вырашыць праблемы ІП (фота)

17 сакавіка падчас размовы з індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў мінскім гандлёва-забаўляльным цэнтры "Экспабел" Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ён заклапочаны сітуацыяй ў лёгкай прамысловасці "з-за няроўных умоваў працы" ў параўнанні з ІП. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, айчынная лёгкая прамысловасць менш канкурэнтназдольная, у параўнанні з прадукцыяй, якую прадпрымальнікі прывозяць з замежжа. У выніку, гэтая прамысловасць "фактычна знікае".
 

Пасля размовы з прадпрымальнікамі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб на оптавых базах у Беларусі асартымент быў не горшым, чым на рынках у расійскай сталіцы. Як інфармуе БЕЛТА, прысутны прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сказаў, што зрабіць гэта магчыма, хаця і будуць "пэўныя складанасці". Аднак Лукашэнка адрэагаваў на гэта словамі "вы гэта зробіце".
 

Пазней пачалася нарада, прысвечаная праблемам рэгулявання і развіцця асобных відаў прадпрымальніцкай дзейнасці. На ёй Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра шляхі вырашэння існуючых праблем. Ён запатрабаваў ад чыноўнікаў "дзейнічаць гнутка", выкарыстоўваючы эканамічныя механізмы вырашэння праблемаў.

Лукашэнка падкрэсліў: трэба ўлічваць інтарэсы ўсіх бакоў: і спажыўцоў, і прадпрымальнікаў, і дзяржавы.

Людзей у "Экспабел" прапускаюць толькі праз металашукальнік

Нагадаем, што ІП найперш турбуюць змены ў заканадаўстве. Ад прадпрымальнікаў патрабуюць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці абавязкова з сертыфікатамі Мытнага саюза. Гэтая норма мусіла ўжо пачаць дзейнічаць з 1 сакавіка, але новаўвядзенне адклалі. У Адміністрацыі прэзідэнта падрыхтавалі новы ўказ, які будзе кантраляваць дзейнасць індывідуальных прадпрымальнікаў. Згодна з ім, прадпрымальнікам дазволяць гандляваць без сертыфікатаў, але павялічаць фіксаваны падатак на даданую вартасць.

“Дзе беларускія джынсы, дзе пакупнікі?” – што іпэшнікі спытаюць у Лукашэнкі

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з прадпрымальнікамі дзесяць гадоў таму. Тады ён наведваў рынак "Максімус" у мікрараёне "Малінаўка" ў Мінску (на здымку). Фота — з архіву прэс-службы кіраўніка дзяржавы.

Галоўнае фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі