Лукашэнка гатовы падарыць свой эфірны час іншым кандыдатам

Лукашэнка гатовы падарыць свой эфірны час іншым кандыдатам

Аляксандр Лукашэнка сёння, 25 верасня, падчас размовы з працоўнымі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне распавёў, чаму ён не скарыстаўся эфірным часам, што даецца кандыдатам у прэзідэнты на тэлебачанні і радыё:

“Я лічу, што павінен на практыцы рэагаваць на працэсы, якія адбываюцца. Ну што, я сяду за экран і буду распавядаць, якая ў нас будзе адукацыя ці ахова здароўя? Той, хто сочыць за маёй палітыкай, той выдатна ведае мае падыходы: адукацыя і ахова здароўя павінны быць у асноўным бюджэтнымі. За дзецьмі, старымі будзем глядзець пільна”, — распавёў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што гатовы аддаць свой эфірны час іншым кандыдатам:  

“Мне нават часам і сорамна: людзі глядзяць, заўтра галасаванне, а прэзідэнта, які зноў балатуецца, няма ў краіне. Зразумейце, я не адпачываю. Мне ўжо надакучылі гэтыя паездкі, пералёты. Таму калі камусьці трэба, я магу яму падарыць гэты час. Але, самае цікавае, яны не хочуць больш. Яны разумеюць, што, выйшаўшы на экран, трэба нешта сказаць. Не дай бог не тое - дурата бачная”, — цытуе словы кіраўніка Беларусі БелТА.

Дарэчы, сёння апошні дзень, калі кандыдаты выступаюць з прамовай на дзяржаўным тэлебачанні і больш такой магчымасці (прынамсі ў якасці кандыдатаў) у іх не будзе.

Фота: belta.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі