Лукашэнка: Дзяцей у школах разгрузім, а падручнікі будуць спрошчаныя

У пятніцу, 28 жніўня, Аляксандр Лукашэнка наведаў Камянецкі раён Брэсцкай вобласці. Ён сустрэўся з прадстаўнікамі працоўнага калектыва прадпрыемства "Белавежскі" і вяскоўцамі. Гаварыў з імі пра сітуацыю ў эканоміцы, у сельскай гаспадарцы, пра валютны рынак і пра беларускія тавары. Таксама Лукашэнка паабяцаў вырашыць праблему з перагружанасцю дзяцей у школе.

"Дзеці па 6 гадзінаў, рэдка 5, у школе і па 2-3 гадзіны дома — яны "аруць", у тым ліку ў суботу, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — І што я заўважыў? Ды дзеці дзецьмі перасталі быць пры гэтых нагрузках! Хто згорбіўся, у каго скаліёз — нездаровае пакаленне. 5-6 урокаў, плюс 2 дома — усе 8 гадзінаў. Слухайце, 11 гадоў — малы, хіба ён можа вытрымаць гэта?".

Таксама кіраўнік дзяржавы хоча, каб дзяцей у школе вучылі элементарным рэчам. Каб яны маглі ўкруціць лямпачку, ведалі, як карыстацца малатком, сякерай. Таксама Лукашэнка лічыць, што фізкультура павінна праводзіцца як спаборніцтвы ў розных відах спорту. І каб дзеці паспявалі, прапануецца перанесці "гэтыя мерапрыемствы" на суботу.

Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што з наступнага навучальнага года будуць спрошчаныя школьныя падручнікі. "Цалкам пераробім! Мы пазбавім дзяцей ад таго, каб ім запіхваць прадметы і аб'ёмы ведаў з вышэйшай школы", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён падкрэсліў: ужо ў школе трэба адбіраць, хто з дзяцей збіраецца атрымліваць вышэйшую адукацыю, а хто будзе паступаць у каледжы, тэхнікумы, вучэльні.


Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі