Лукашэнка: Чаму долары яшчэ ў іх у кішэнях?

Лукашэнка: Чаму долары яшчэ ў іх у кішэнях?

У аўторак, 24 студзеня, Аляксандр Лукашэнка выслухаў даклад па пытаннях рэалізацыі на экспарт круглых лесаматэрыялаў. Ён запатрабаваў зрабіць немагчымым вываз за мяжу драўніны па шэрых схемах. Па словах кіраўніка дзяржавы, яго інфармавалі, што камерсанты купляюць на ўнутраным рынку бярвёны, апрацоўваюць іх з тарцоў проста ў лесе і "пад выглядам нейкіх слупоў, калоў перапрадаюць фактычна неапрацаваную сыравіну за мяжу". Лукашэнка папярэдзіў аб адказнасці тых, хто дапускае такія факты.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што некаторыя прадпрымальнікі так зарабляюць мільёны долараў. "У каго ў кішэнях? Чаму яны яшчэ ў іх у кішэнях, гэтыя долары, а не ў бюджэце краіны ў трайным ці дзесяціразовым памеры?", — цытуе словы кіраўніка Беларусі БЕЛТА.

Па словах Лукашэнкі, гэтыя грошы павінны патрапіць у кішэню дзяржавы. Ён запатрабаваў, каб была забяспечаная перапрацоўка ўсёй драўніны ўнутры краіны.

Лукашэнка: Чаму долары яшчэ ў іх у кішэнях?
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі