Лукашэнка: будуюць не новую рэзідэнцыю, а Палац незалежнасці (відэа)

"Гэты комплекс быў задуманы як апошняя буйная кропка ў нашай незалежнасці, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі "Интерфакс-Запад". — Гэта, калі хочаце, дэманстрацыя таго, што Беларусь — гэта краіна, у якой ёсць усё: ад зямлі, герба і гэтага Палаца незалежнасці".


Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у палацы будуць праходзіць "асноўныя дзяржаўныя мерапрыемствы": уручэнне даверчых грамат амбасадарамі, сустрэчы кіраўнікоў замежных краін. Перад палацам будзе плошча Дзяржаўнага сцяга.


Лукашэнка адзначыў, што "пішуць аб рэзідэнцыі [прэзідэнта] і іншае — адносцеся да гэтага спакойна". Нагадаем, у СМІ раней абмяркоўвалася магчымае прызначэнне вялізнага будынка. Выказвалася меркаванне, што гэта будзе новая рэзідэнцыя кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка: "Я катэгарычна супраць помніка першаму прэзідэнту краіны"

Фота — Салідарнасць

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі