Лукашэнка: Беларусь можа ўдзельнічаць у разведцы нафты і газу ў Судане

Лукашэнка: Беларусь можа ўдзельнічаць у разведцы нафты і газу ў Судане

Аляксандр Лукашэнка назваў Судан адным з найважнейшых партнёраў на Афрыканскім кантыненце. Пра гэта ён заявіў 17 студзеня на перамовах з прэзідэнтам гэтай краіны Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, перадае прэс-служба беларускага кіраўніка.

Лукашэнка заявіў, што наша дзяржава гатовая ўдзельнічаць у праектах па развіцці прамысловасці і інфраструктуры Судана. Напрыклад, Беларусь гатовая пастаўляць кар'ерныя самазвалы, дарожна-будаўнічую, камунальную і пагрузную тэхніку, трактары, грузавікі і аўтобусы, а таксама тэхналагічнае прамысловае абсталяванне, электратэхнічную і оптыка-электронную прадукцыю.

Таксама Лукашэнка прапанаваў суданскаму кіраўніку ствараць сумесныя прадпрыемствы па выпуску сельскагаспадарчай і грузавой аўтатэхнікі на базе суданскіх заводаў.

Перспектыўным кіраўнік Беларусі лічыць узаемадзеянне ў сферах геолагаразведкі і эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. "Тут гаворка ідзе не толькі пра здабычу нафты і газу, але і пра дастаткова новыя і актуальныя для Афрыкі напрамкі. Такія, як свідраванне артэзіянскіх свідравін і выкарыстанне найноўшых тэхналогій ачысткі вады", — патлумаычў Лукашэнка.

Пасля афіцыйных перамоваў Беларусь і Судан заключылі дагавор аб дружалюбных адносінах і супрацоўніцтве. Подпісы пад дакументам паставілі Аляксандр Лукашэнка і Амар Хасан Ахмед аль-Башыр.

Кіраўнік Беларусі падзякаваў аль-Башыру за сардэчны прыём і запрасіў яго наведаць нашу краіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі