Лукашэнка абяцае, што дэвальвацыі пад патрэбы прамысловасці не будзе

"Беларускі рубель пад прамысловасць дэвальвавацца не будзе. Беларускі рубель будзе ці ўмацоўвацца, ці аслабляцца ў залежнасці ад попыту і прапановы", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы. Ён адзначыў, што ў наш час з-за ўзрослага попыту на валюту курс рубля крыху знізіўся.



Лукашэнка даў "жалезную задачу" Нацбанку штучна не стрымліваць курс рубля. Кіраўнікам прамысловых прадпрыемстваў ён сказаў: "Вы вырабляеце трактары, аўтамабілі і іншае — ідзіце прадавайце і жывіце на гэтую валюту".



"Ніякай штучнай дэвальвацыі, каб вам жыццё спрасціць і экспарт палепшыць, не будзе", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. Пасля чаго дадаў: — "Я краіну не магу кінуць пад ногі пяці дырэктарам, якія ў вас сёння ні чорта не робяць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі