Лукашэнка: Абарона Айчыны ў нашай краіне мае ўсенародны характар

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў  з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. У віншавальным звароце беларускага лідара адзначана, што “ўсенароднае” свята 23 лютага “з'яўляецца сімвалам глыбокай павагі да ўсіх пакаленняў абаронцаў Айчыны і ўвасабляе непарыўную сувязь гераічнага мінулага і сучаснага”.

“У год 70-годдзя Вялікай Перамогі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл набывае асаблівую значнасць. У свяшчэннай барацьбе з ворагам чалавецтва беларускія воіны паказалі прыклад найвышэйшай доблесці, стойкасці і самаадданай любові да Радзімы”, — гаворыцца ў звароце.

Гаворачы пра актуальнасць свята, Аляксандр Лукашэнка адзначае: “Сёння Рэспубліка Беларусь — незалежная суверэнная дзяржава, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і згода. І ні ў кога не павінна быць сумненняў, што так будзе і надалей, таму што абарона Айчыны ў нашай краіне мае ўсенародны характар, а Узброеныя Сілы заўсёды гатовы адэкватна адказаць на любыя выклікі і пагрозы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі