Лукашэнка — аб рэформах: У крызіс ніхто нічога не ламае, дый ламаць няма чаго

Лукашэнка — аб рэформах: У крызіс ніхто нічога не ламае, дый ламаць няма чаго

Аляксандр Лукашэнка заклікаў спыніць размовы аб рэформах, а заняцца эфектыўнай практычнай дзейнасцю. Такую заяву ён зрабіў 25 кастрычніка, калі прызначаў кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады.

"Без навядзення парадку і дысцыпліны, асабліва цяпер, мы далёка не рванем. Спыніце ўсялякія размовы з нагоды нейкага рэфармавання, яшчэ чагосьці. Трэба працаваць з тым, што ёсць. А рэфармаванне — гэта ўдасканаленне. Бачыце, што нешта не так, — рабіце лепей, рабіце, але нічога не ламайце", — перадае прэс-служба словы кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка заявіў, што ў крызісны перыяд займацца ломкай не варта: "У крызіс ніхто нічога не ламае, дый ламаць няма чаго. Ёсць прадпрыемствы — яны павінны працаваць. Выкіньце з галавы, што сёння трэба ўсё падзяліць, падзяліць, прыватызаваць, і ўсё само сабой пойдзе. Нікуды нічога не пойдзе, калі працаваць не будзем".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі