Літоўскія інвестары пакінулі Бабруйск са смеццем

Літоўскія інвестары пакінулі Бабруйск са смеццем

Літоўская група Oil Pack Invest вырашыла згарнуць праект па пабудове смеццеперапрацоўчага завода ў Беларусі, піша выданне "Ежедневник". Меркавалася, што яго пабудуюць у Бабруйску.

Дамова ўзнікла ў лістападзе 2014 года па выніках VII Міжнароднага інвестыцыйнага форуму "Магілёўская вобласць — шлях да поспеху". Тады літоўская кампанія Oil Pack Invest дамовілася з мясцовымі ўладамі, што пабудуе завод па сартаванні і перапрацоўцы камунальных адкідаў з вытворчасцю электра- і цеплаэнергіі. Праект атрымаў статус дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Агульны аб'ём інвестыцый у яго складаў 195 млн еўра.

Ёсць звесткі, што часткова фінасаванне праекта планаваў аўстрыйскі банкаўскі холдынг Raiffeisen. Праект быў распрацаваны, разлічаныя магутнасці і падабраная пляцоўка. Аднак рэаліязацыя яго так і не пачалася.

"Ежедневник" адзначае, што гэта не адзіны выпадак, калі замежныя інвестары адмаўляюцца ад беларускіх праектаў ва ўмовах зацягнутай рэцэсіі ў нашай эканоміцы ды пры няпэўных перспектывах. Напрыклад, адмовіліся ад сваіх праектаў літоўская кампанія Vicunai (будаўніцтва рыбаперапрацоўчага завода пад Мінскам), аўстрыйскі холдынг Strabag (камплектацыя ачышчальных збудаванняў сталіцы біягазавымі ўстаноўкамі) і эстонскі аператар казіно Olympic Entertaiment Group.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі