Літоўскі санінструктар прызнаўся ў шпіянажы на карысць Беларусі

Былы медык літоўскіх Узброеных сілаў Андрэй Ашуркаў прызнае сваю віну ў шпіянажы на карысць Беларусі. Пра гэта журналістам пасля першага судовага паседжання паведаміў яго адвакат і сваяк Віктар Ашуркаў, перадае interfax.by.

Суддзя Віргінія Швядэне на пачатку пасяджэння паведаміла, што справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. З такім хадайніцтвам выступіў пракурор Генпракуратуры Літвы Радас Савіцкас,бо ў справе ёсць сакрэтныя дакументы.

Нагадаем, што пра арышт Андрэя Ашуркава стала вядома ў снежні 2014 года. Па звестках літоўскіх спецслужбаў, Галоўнае разведупраўленне Генштаба УЗброеных сілаў Беларусі завербавала і мэтанакіравана ўкараніла Ашуркова ў літоўскае войска. Літоўскі бок заяўляе, што санінструктар перадаваў у Беларусь інфармацыю пяць гадоў, за што атрымоўваў грошы.

Беларускае ГРУ цікавілася ваеннай тэхнікай, узбраеннямі, прызначэннем будынкаў Узброеных сілаў Літвы, удзелам у міжнародных аперацыях NATO, планамі стандартных аперацый вайсковымі вучэннямі і г.д.

Ашуркаву 28 гадоў, ён не жанаты, не судзімы, жыве ў Коўне. Затрымалі яго яшчэ ў студзені 2014 года.

Фота — ru.delfi.lt

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі