Літоўскага прэзідэнта просяць не выганяць беларускіх дальнабойнікаў

Фуры / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Фуры / pexels.com, ілюстрацыйнае фота

Саюз перавозчыкаў Літвы (LVS) звярнуўся да прэзідэнта Гітанаса Наўседы з просьбай не выганяць з краіны беларускіх дальнабойнікаў, піша logist.today. Адпаведную заяву агучыў генсакратар арганізацыі Сігітас Жылюс.

У Літве сталі раздавацца заклікі абмежаваць беларусам магчымасці для працы і гандлю. На думку LVS, гэта безадказныя заклікі, якія паказваюць недахоп кампетэнтнасці і сведчаць пра жаданне атрымаць танны палітычны капітал.

У заяве адзначаецца, што ў літоўскіх транспартных кампаніях на працягу многіх гадоў працуюць каля 40 000 беларускіх кіроўцаў. Кіраўнік LVS падкрэслівае, што яны не ўяўляюць аніякіх палітычных або ваенных пагроз для Літвы.

Жылюс мяркуе, што мытныя асаблівасці Літвы руйнуюць транспартны і складскі сектар. Транзітныя плыні тавараў ідуць у абыход Літвы на карысць Турцыі, Грузіі ды Латвіі. Ён заклікае палітыкаў перастаць устаўляць бізнесу палкі ў колы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі