Лідары ЕС пракаментавалі вынікі рэферэндума ў Вялікабрытаніі

Лідары ЕС пракаментавалі вынікі рэферэндума ў Вялікабрытаніі

Лідары Еўрасаюза пракаментавалі вынікі рэферэндума ў Вялікабрытаніі. 52% галасоў было аддадзена за выхад краіны з ЕС. Мяркуецца, што працэс выхаду расцягнецца на некалькі гадоў.

Як адзначае ВВС, лідары краін ЕС эмацыйна адрэагавалі на вынікі рэферэндума. Кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер назваў іх "сумным днём для Еўропы і для Брытаніі". Віцэ-канцлер Нямеччыны Зігмар Габрыель напісаў у Twitter: "Чорт вазьмі! Дрэнны дзень для Еўропы".

Кіраўнік МЗС Аўстрыі Себасцьян Курц назваў вынікі рэферэндума ў Вялікабрытаніі "палітычным землятрусам для Еўропы". Ён лічыць, што ЕС неабходны неадкладныя змены.

Старшыня Еўрасавета Дональд Туск назваў гэтую падзею "драматычнай". Ён заявіў, што цяжка ўявіць наступствы выхаду Вялікабрытаніі з ЕС, асабліва для гэтай краіны. У той жа час Туск адзначыў, што Брусель гатовы да такога развіцця падзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі