"Ленінград" зняў у Мінску кліп пра Святога Міколу (глядзець)

Напярэдадні Новага года расійскі гурт "Ленінград" прадставіў новы кліп на песню "Святы Мікола". Яго здымкі адбываліся ў Мінску.


У анатацыі да відэа музыкі супастаўляюць фігуры Святы Міколы Цудатворца і Санта Клаўса і прадказваюць няпросты Новы год для Расіі.


"У Расіі Святы Мікола лічыцца заступнікам усіх вандроўнікаў, воінаў, — паведамляецца ў анатацыі. — Яго лік, калі не ў выглядзе іконы, то на папяровай рэпрадукцыі, вісіць у кожнай хаце і глядзіць як у люстэрка на чырвонага Санта-Клаўса на бутэльцы з чорнай газіроўкай. Побач абветрываецца салат аліўе. Бабуля падводзіць хлопчыка ў царкве да абраза і шэпча, вось вырасцеш, пойдзеш на вайну, бацькі будуць за цябе Міколу маліцца. Будзе 2015-год, і бабуля ўпэўненая, што гэты хлопчык на сваім веку вайны яшчэ глыне... Ідзе Новая Эпоха. Новы год".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі