Лекары шукалі вяскоўца, якога пакусаў шалёны янот, а ён апынуўся ў СІЗА

Лекары шукалі вяскоўца, якога пакусаў шалёны янот, а ён апынуўся ў СІЗА

У Сенненскім раёне ў вёсцы Атраднае шалёнага янота спрабавалі пасадзіць на ланцуг. Трое мужчын адзначалі прафесійнае свята. Калі яны пабачылі каля сабачай будкі янота, вырашылі яго злавіць. Жывёла некалькі разоў укусіла аднаго з мужчын за руку. Пасля гэтага ў вёску выклікалі хуткую.

Як піша "Голас Сенненшчыны", на машыне хуткай дапамогі пакусанага мужчыну павезлі ў бальніцу, а янот застаўся на падворку. Адзін з мужчын яго ўдарыў. Жывёла адказала — укусіла яго за нагу. Толькі пасля гэтага прыехалі ветэрынары. Высветлілася, што янот хворы на шаленства. Тады пачалі шукаць другога мужчыну, а ён паехаў у раённы цэнтр і... знік. Знайшлі яго ў ізалятары часовага ўтрымання РАУС.

Цяпер пакусаным вяскоўцам давядзецца прайсці курс лячэння. Назіранне ўстанавілі нават за сабакам, каля будкі якога адбылася сутычка з шалёным янотам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі