Легендарнай актрысе Галіне Макаравай сёння споўнілася б 90 гадоў

Галіне Макаравай, легендарнай актрысе, сёння споўнілася б 90 гадоў.
Як паведамляе Першы тэлеканал, дзяўчынка з правінцыйнага Старобіна Агата Чаховіч, унучка святара і дачка рэпрэсаванага савецкай уладай царскага афіцэра, вымушаная была змяніць прозвішча бацькі на прозвішча маці — Апанасчык. Праўда, шматмільённай арміі прыхільнікаў яна вядомая, як Галіна Макарава. Менавіта пад гэтым імем яна заваявала свет мастацтва і атрымала званне народнай артысткі Савецкага Саюза.


Аднойчы прыйшоўшы, трупе Купалаўскага тэатра Галіна Макарава не здраджвала да апошняга дня жыцця. Разам са Стэфаніяй Станютай іх называлі зоркамі беларускага Галівуда.

Апроч тэатра, Макарава займалася спортам: кідала кап'ё. А ў 1939-м стала чэмпіёнкай краіны па мотакросе. У кіно Галіна Кліменцьеўна прыйшла толькі ў 1976-м. Стужка Сяргея Мікаэляна "Удовы" зрабіла актрысу зоркай Савецкага Саюза. Пасля яшчэ былі фільмы "Развітанне славянкі", "Дрэвы на асфальце", "Белыя росы", "Час выбраў нас". Да прэм'еры апошняга фільма Макарава не дажыла месяц.



Фота — rusactors.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі