Лазавік: Для таго, каб выбары адбыліся, хапіла б і трох чалавек

Сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік прызнае, што юрыдычнай неабходнасці ў “масавым” галасаванні больш няма. Паводле зменаў, унесеных у выбарчае заканадаўства напярэдадні мясцовых выбараў 2014 года, “парога яўкі” больш не існуе і ў другім туры выбараў няма патрэбы.



Лазавік: “Калі б нават прагаласавалі тры чалавекі, то выбары адбыліся б. Але маральнае права ад імя ўсіх выбаршчыкаў акругі, і нават ад усіх жыхароў акругі ён будзе мець тады, калі за яго прагаласавала большасць. Хаця, юрыдычна гэта не абавязкова”.



Нагадаем, на 10.00 на выбарах прагаласавалі ўжо 36% выбаршчыкаў (32% з іх — датэрмінова).
 

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі