Лавіць рыбу ў "прэснай вадзе" стане даражэй

Беларускага спажыўца абаранілі ад імпартнай прэснаводнай рыбы. Увоз філе папулярных пангасіуса і телапіі забаронены мінімум на год. І спажывец такой "абароне" не вельмі рады. Мінгандаль не хавае, што "рашэнне прынята зыходзячы з інтарэсаў айчынных вытворцаў". Спажыўцам рэкамендуецца пераходзіць на філе карпа, таўсталобіка, белага амура.

Аднак знайсці айчынны прадукт не вельмі проста. У рэспубліцы толькі 4 прадпрыемствы рыхтуюць філе з выгадаванай на месцы рыбы. Плануецца, што ў хуткім часе іх стане 10. Важны і фактар цэны. Філе забароненага пангасіуса, рэшткі якога актыўна раскупляюцца ў крамах, прапаноўвалася па 10-12 тысяч рублёў за кілаграм. Для параўнання: кошт філе звычайнага карпа даходзіць да 21 тысячы рублёў.

Затое адзіны на Брэстчыне вытворца рыбнага філе — ААТ Доследны рыбгас "Сялец" падтрымлівае рашэнне Мінгандлю.

"Мы гатовыя забяспечыць нашых пакупнікоў свежым і якасным філе. Навошта нам в'етнамская рыба, незразумела адкуль завезеная і невядома якога паходжання?", — заявіў "Вечернему Бресту" дырэктар рыбгаса Юры Бажэнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі