Латвія пабудуе на мяжы з Беларуссю двухметровую агароджу

Латвія пабудуе на мяжы з Беларуссю двухметровую агароджу

Латвія пабудуе на мяжы з Беларуссю двухметровую агароджу. Яе вырабяць з металу і калючага дроту. Мяркуецца, што агароджа працягнецца не па ўсёй мяжы (гэта амаль 173 км), а толькі на некалькі дзясяткаў кіламетраў. Пра гэта інфармагенцтву "LETA" паведаміў начальнік Дзяржаўнай службы памежнай аховы Латвіі Нормундс Гарбарс. Паводле яго слоў, 20 сакавіка завершыцца тэндар на распрацоўку і здзяйсненне праекту.

Упершыню Латвія планавала пабудаваць агароджу на мяжы з Беларуссю ў 2013 годзе з-за афрыканскай чумы свіней. Аднак не знайшла для гэтага неабходныя фінансавыя рэсурсы і адмовілася ад праекту. У 2015-м яго рэанімавалі, у Рызе спадзяюцца, што ўдасца атрымаць на гэтыя мэты грошы з Бруселя. На гэты раз "знешнюю мяжу ЕС" збіраюцца ўмацаваць, каб не дапусціць патраплення ў Латвію нелегальных мігрантаў. Пабудову запланавалі на наступны год. Больш сур'ёзную агароджу Латвія будуе на мяжы з Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі