Lao Che і :B:N: дадуць сумесны канцэрт у клубе Re:Public

Lao Che і :B:N: дадуць сумесны канцэрт у клубе Re:Public

21 лістапада ў сталічным клубе Re:Public пройдзе вялікі сумесны канцэрт легендарнага польскага рок-гурта Lao Che і беларускіх рокераў :B:N:. Польскіх музыкаў, якія эксперыментуюць з рокам, фолкам, артам і электроншчынай, беларусы маглі бачыць на сёлетнім “Басовішчы” - Lao Che былі хэдлайнерамі другога фестывальнага дня. У загашніку каманды сусветныя туры, сотні канцэртаў, дзясяткі ўзнагарод і шэсць альбомаў. У Беларусь музыкі прыедуць упершыню.

Іх беларускія калегі :B:N: (абодва гурты, дарэчы, узніклі ў 1999 годзе) сусветнымі гастролямі пахваліцца пакуль не могуць, але суседнюю Польшчу музыкі аб’ехалі ўздоўж і ўпоперак дакладна. У Беларусі гурт даволі часта грае канцэрты і лёгка збірае той самы Re:Public. Ды і альбомаў у беларусаў не нашмат менш, чым у Lao Che.  Дарэчы, нядаўна ў каманды выйшаў новы кліп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі