Курсы валют: долар патаннеў на 70 рублёў

Долар, які апошнія два тыдні пакрысе прыбаўляў у кошце, 11 ліпеня ўпаў адразу на 70 рублёў (~0,78). Курс у 8 тысяч 880 долараў, усталяваны 10 ліпеня, застаецца гістарычным максімумам, прынамсі, на пэўны час.

У той жа час, беларускі рубель саслабеў адносна еўра і расійскага рубля, якія 11 ліпеня каштуюць Br11490 I Br270,5 адпаведна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі