Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

Курсы долара і еўра ў Беларусі працягваюць расці

У аўторак, 28 лютага, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,8818 да 1,8859 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 1,9893 да 1,9973. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2543 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2508).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,20%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 27 лютага, курс долара вырас — з 1,8774 да 1,8818 беларускага рубля, вырас і курс еўра — з 1,9875 да 1,9893.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі