Курсы долара і еўра ў Беларусі 31 траўня выраслі

Курсы долара і еўра ў Беларусі 31 траўня выраслі

У сераду, 31 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША працягнуў рост — з 1,8642 да 1,8673, курс еўра таксама вырас — з 2,0767 да 2,0881 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2936 беларускага (у аўторак — 3,2988).

У сераду беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 30 траўня курс долара ЗША вырас з 1,8625 да 1,8642, курс еўра знізіўся — з 2,0815 да 2,0767 беларускага рубля. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі