Курсы долара і еўра сёння ўстанавілі новыя максімумы

Па іх выніках, курс долара вырас на 10 рублёў і складае 9390 рублёў, курс еўра вырас на 30 рублёў — да 12740, курс расійскага рубля складае 282,5 беларускага рубля (учора — 282).



Нагадаем, у аўторак, 3 снежня, курс долара вырас на 30 рублёў і складаў 9380 рублёў, курс еўра знізіўся на 10 рублёў — да 12710, курс расійскага рубля заставаўся ранейшым — 282 беларускія рублі.
 

Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі