Курс еўра знізіўся на 70 рублёў, курс долара вырас на 10
На Беларускай валютна-фондавай біржы ў чацвер, 18 верасня, прайшлі чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас да 10530, курс еўра знізіўся да 13560 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 274 да 274,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у сераду, 17 верасня, курс долара вырас на 10 рублёў і складаў 10520, курс еўра вырас на 40 — да 13630 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 272 да 274 беларускіх рублёў.
Фота — AFP