Курс еўра ў Беларусі зноў перавысіў 2 рублі

Курс еўра ў Беларусі зноў перавысіў 2 рублі

У чацвер, 2 сакавіка, на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы выраслі курсы ўсіх валют. Па іх выніках Нацбанк паведаміў новыя курсы. Курс долара ЗША чарговы дзень працягвае расці — з 1,8955 да 1,9002 беларускага рубля. Курс еўра таксама вырас і перайшоў бар'ер у 2 рублі — з 1,9979 да 2,0003. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2536 беларускага рубля (у сераду 3,2472).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,20%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 1 сакавіка курс долара вырас з 1,8859 да 1,8955 беларускага рубля, курс еўра павялічыўся з 1,9973 да 1,9979. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі