Курс долара вырас на 20 рублёў, а курс еўра не змяніўся
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі.
Па іх выніках курс долара вырас да 8910 рублёў (пабіты гадавы максімум), курс еўра застаўся ранейшым — 11810, курс расійскага рубля таксама не змяніўся і складае 270,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у панядзелак, 5 жніўня, курс долара не змяніўся, а курс еўра вырас на 60 рублёў.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net