Курс долара ў Беларусі 19 студзеня знізіўся на 7 рублёў

Курс долара ў Беларусі 19 студзеня знізіўся на 7 рублёў

У аўторак, 19 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 7 рублёў — да 20 412, курс еўра зменшыўся на 46 рублёў — да 22 181. Вырас толькі курс расійскага рубля — з 259,75 да 259,83 беларускага.

Беларускі рубель у параўнанні з кошыкам валют вырас на 0,06%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 18 студзеня курс долара вырас на 287 рублёў — да 20 419, курс еўра вырас на 241 і складаў 22 227 рублёў. Вырас і курс расійскага рубля — з 258,97 да 259,75 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі