Курс долара 26 лістапада вырас адразу на 139 рублёў

Курс долара 26 лістапада вырас адразу на 139 рублёў

У чацвер, 26 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 139 рублёў — да 18 266, еўра падаражэў на 45 рублёў — да 19 373, курс расійскага рубля вырас з 276,96 да 278,1 беларускага рубля.

Беларускі рубель сёння аслабеў на 0,46%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 25 лістапада курс долара вырас на 85 рублёў — да 18 127, еўра падаражэў на 143 рублі — да 19 328, курс расійскага рубля вырас з 274,94 да 276,96 беларускага рубля.

Фота: vistanews.ru

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі