Кубінец з GPS-навігатарам ішоў праз Беларусь у Іспанію

Кубінец з GPS-навігатарам ішоў праз Беларусь у Іспанію

Кубінец з GPS-навігатарам ішоў праз Беларусь у Іспанію. 25-гадовага мужчыну затрымалі ў 4 кіламетрах ад беларуска-польскай мяжы.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, нелегала заўважылі мясцовыя жыхары, якія распавялі пра яго беларускім памежнікам. Па словах грамадзяніна Кубы, ён прыехаў у Гродна на цягніку і збіраўся нелегальна патрапіць у Еўрасаюз "у пошуках лепшага жыцця". Пры сабе замежнік меў, акрамя навігатара, пашпарт, асабістыя рэчы і мабільны тэлефон. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, праводзіцца разбіральніцтва. Кубінцу пагражае дэпартацыя ці штраф.

Кубінец з GPS-навігатарам ішоў праз Беларусь у Іспанію
Фота: gpk.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі