Кубак Дэвіса: беларусы выбылі ў Еўра-Афрыканскую групу 2

У Мінску праходзіць тэнісны матч Кубка Дэвіса 2-га раунда плэй-оф Еўра-Афрыканскай групы 1. Тут сустракаюцца зборныя Беларусі і Славаччыны, паведамляе Пресболл. Сёння ў першым паядынку сустракаліся Ўладзімір Ігнацік і Лукаш Лацко. Лік — 1:6, 6:3, 1:6, 7:6 (9:7), 4:6. Гульня доўжылася 3 гадзіны і 5 хвілінаў. Агульны лік матчу Ігнацік — Лацко 1:3.
 
Такім чынам, незалежна ад таго, чым скончыцца апошняя дуэль, славакі перамаглі. Беларусы выбылі ў Еўра-Афрыканскую групу 2.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі