Крымінальнік, якога шукалі ў Беларусі, вываліўся з акна ў Пецярбурзе

Крымінальнік, якога шукалі ў Беларусі, вываліўся з акна ў Пецярбурзе

Крымінальнік, якога шукалі ў Беларусі, вываліўся з акна кватэры на другім паверсе аднаго з дамоў па Троіцкім праспекце ў Пецярбурзе. 39-гадовы ўраджэнец Гомеля атрымаў траўмы. Паводле яго слоў, раніцай 18 траўня ён выпіваў з сябрамі, а пасля пайшоў пакурыць і нейкім чынам выпаў з акна.

Праваахоўнікі, якія прыехалі на месца здарэння, высветлілі, што мужчына больш за год знаходзіцца ў вышуку. Цяпер ён пад вартай у бальніцы. Пасля выпіскі беларуса чакае прымусовае вяртанне радзіму, пішуць "Невские новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі