Крэйг Вудкрафт застаецца галоўным трэнерам мінскага "Дынама"

Крэйг Вудкрафт застаецца галоўным трэнерам мінскага "Дынама"

Крэйг Вудкрафт застаецца галоўным трэнерам мінскага "Дынама". Пра гэта ў панядзелак заявіў гендырэктар хакейнага клуба Анатоль Курылец. "Мы гатовыя працягваць супрацоўніцтва, тым больш, што кантракт разлічаны на тры гады, — цытуе словы гендырэктара "Прессбол". — Будзем працаваць далей. Старшыня назіральнага савета Ігар Шуневіч прытрымліваецца такой жа думкі".

Канадскаму спецыялісту Вудкрафту 47 гадоў. З мінскім "Дынама" ён працуе з 2016 года. Эксперты мяркуюць, што мінулы сезон для беларускага клуба быў самым паспяховым. Каманда заняла ў Заходняй канферэнцыі 5-е месца, выйшла ў плэй-оф, дзе прайграла серыю "Лакаматыву" з Яраслаўля — 1:4.

"За сезон я ганаруся за сваіх хлопцаў і клуб, за арганізацыю, — заявіў на прэс-канферэнцыі Крэйг Вудкрафт. — Хачу, каб тыя поспехі, якія былі па ходу сезона, не зацямніў няўдалы плэй-оф. Мы зрабілі вялікі крок наперад у развіцці. У плэй-оф, як бы гэта гучна не прагучала, мы былі прыніжаныя... Але мы ўсе тут разумныя хлопцы і зробім правільныя высновы з паразы. З дрэннага выніку мы возьмем самае лепшае".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі